Дзве гульні запар Горкі разбіваюць сваіх супернікаў у Чэмпіянаце Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі. У гэту суботу ёсць шанец працягнуць поспех у хатняй сустрэчы.
Матч чарговага туру нацыянальных спаборніцтваў пачнецца на гарадскім стадыёне 6 кастрычніка а 14:00. Нашы футбалісты сустрэнуцца з камандай Стоўбцаў "Нёман-агра".
Нагадаем, што 22 верасня Горкі абыгралі Маладзечна з лікам 6:0, а 29 верасня – Гомель з лікам 0:1. Праўда, такі поспех не дазволіў горацкай камандзе зрушыцца з перадапошняга месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату.