З лікам 0:0 завяршыўся матч Асіповічы – Горкі, які нашы спартоўцы адгулялі ў гасцях у суботу 21 ліпеня. Пасля сустрэчы горацкая каманда засталася на ранейшым 14 радку турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі.
Наступны матч адбудзецца ў Горках на гарадскім стадыёне ў гэту суботу 28 ліпеня. А 16:00 горацкія футбалісты выйдуць на поле супраць ФК "Спутнік" з Рэчыцы. Супернік знаходзіцца на чацвёртым месцы турнірнай табліцы. Гэта будзе ўжо 15 тур чэмпіянату.