Студэнт Акадэміі мастацтваў Ян Лысы стварыў кліп на песню "Простыя словы". Гэта хіт Лявона Вольскага і Міхала Анемпадыстава з "Народного альбому".
Кліп зняты ў межах вучнёўскага праекту.
"Народны альбом" – беларускі супольны музычны праект, скампанаваны і выдадзены ў 1997 годзе. На фестывалі "Рок-каранацыя-97" прызнаны альбомам году.