Унічыю завяршыўся матч Горкі – Гомель, які прайшоў на гарадскім стадыёне ў нядзелю 17 чэрвеня. З лікам 2:2 абедзве каманды захавалі свае ранейшыя пазіцыі ў турнірнай табліцы. "Горкі" засталіся на 12 месцы, а "Бумпром" – на 13.
У матчы нашым футбалістам давялося змагацца ў меншасці – чырвоную картку атрымаў абаронца Зміцер Радзькоў.
Два галы ў браму супернікаў закацілі Ігар Бубелеў і Максім Батурын.
У наступную нядзелю 24 чэрвеня ФК "Горкі" едуць у Стоўбцы. Матч з "Нёманам-Агра" адбудзецца ў межах дзясятага туру Чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі.
Ягор Клішэвіч
Глядзіце па тэме:
► Яркая гульня. Галоўныя моманты матчу Горкі – Слонім