У суботу 2 чэрвеня на гарадскім стадыёне горацкія футбалісты сустрэліся з супернікамі з Клецку. Матч сёмага туру Чэмпіяната Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі завяршыўся нічыёй. Некаторыя заўзятары ўпэўнены: нашы спартоўцы маглі б перамагчы, калі б не спрэчнае рашэнне суддзі.
Аўтарамі галоў у нашай камандзе сталі Сяргей Рыжанкоў і Яўген Латышоў.
Пасля сустрэчы Горкі па-ранейшаму застаюцца на 12 з 15 месцаў турнірнай табліцы.
Восьмы тур наш клуб згуляе ў Маладзечна ў наступную суботу 9 чэрвеня.