аўт, 15.10.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Фізкульт-прывітанне з мінулага. 70 гадоў таму ў БДСГА з'явілася самая спартыўная кафедра

29.03.2018 – 11:42 | 1384

29 сакавіка 1948 года ў Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце была створана кафедра фізвыхавання і спорту. Пачыналася ўсё ў аўдыторыях першага корпуса – там былі спартзалы.

Пазней супрацоўнікі новай кафедры сваімі сіламі абсталявалі ў старым адміністратыўным корпусе некалькі залаў і наладзілі баскетбольную ды валейбольную пляцоўкі каля корпуса №4.

Ужо ў красавіку 48-га ў інстытуце адбыліся стралкова-гімнастычныя спаборніцтвы, а ў маі пабеглі вясновы крос камсамольцы. Дэбютным  маштабным змаганнем для студэнтаў нашай ВНУ стала абласное першынство па гімнастыцы ў Магілёве.

Пазней з'явіўся стадыён з футбольным полем, бегавыя дарожкі з трыбунамі. У 1960-м скончылі будаўніцтва трохзальнага навучальнага корпуса, а ў 77-м годзе запрацаваў яшчэ адзін – з вялікай гульнявой залай, лёгкаатлетычным манежам, залай цяжкай атлетыкі і 25-мятровым басейнам.

З нагоды юбілею мы падрыхтавалі для вас невя-лічкую фота-рэтраспектыву. На фатаграфіях з архіва кафедры – рэдкія здымкі стадыёна і карпусоў, трэнеры і спартсмены мінулых гадоў, перамога горацкіх баскетбалістаў над амерыканскімі ды шмат чаго яшчэ. Дзівіцеся!

Сяргей Ксянзоў, фота: архіў кафедры фізвыхавання і спорта БДСГА

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email