Воўчае лыка, кветка якога звычайна распускаецца ў канцы сакавіка – пачатку красавіка, ажыло ў батсадзе горацкай акадэміі.
Аранжарэя зараз рамантуецца, але патрабуе сур'ёзнай рэканструкцыі – гаворыцца ў сюжэце. Пакуль жа новыя паліцы для яе робяць са старых студэнцкіх ложкаў.