Мсціслаўка падазраецца ў забойстве сужыцеля.
15 лютага ў п'янай сварцы жанчына нанесла колата-рэзаныя раны свайму каханку і закранула жыццёва важныя органы – паведамляе mogilevnews.by.
Жанчына сама выклікала "хуткую", але медыкі не змаглі ўратаваць пацярпелага і канстатавалі смерць.
Падазраваную ўзялі пад варту. Следства высвятляе матывы злачынства.