У вёсцы Расна Дрыбінскага раёна да гэтага часу захаваліся рэшткі будынку ў стылі класіцызму – касцёла святога Казіміра.
Каталіцкая супольнасць вядома ў гэтай мясцовасці з 18 стагоддзя. Маліліся вернікі спачатку ў драўляным храме. У пачатку 19 стагоддзя мецэнаты пабудавалі каменны касцёл.
Ён дапрацаваў да сталінскіх 30-х. Камуністы павыкiдвалi труны святароў i ператварылі храм спачатку ў клуб, а потым у склад.
Ваенныя дзеянні яшчэ болей пашкодзілі будынак, які быў самым высокім ва ўсім наваколлі. Касцёл стаў арыенцірам для прыстрэлкі.
Сёння нам засталіся толькі цагляныя сцены i зводы.