З нядзелі 10 лістапада ехаць на дызелях і "рэгіянальных лініях" з Горак у Оршу і Крычаў, а таксама на прамым цягніку да Мінску будзе даражэй.
Праезд на дызелі за адну зону зараз каштуе 700 рублёў, ад заўтра кошт павысіцца да 900 (адразу на 28,6%).
На рэгіянальных лініях тарыфы да Оршы павышаюцца з 13 600 да 16 000 (+17,6%), да Крычава – з 14 600 да 17 000 рублёў (+16,4%).
Даехаць на прамым цягніку Брэст-Камунары з Горак да Мінска цяпер у агульным вагоне будзе каштаваць 19 000 рублёў (да павышэння было 17 100), у плацкартным – 28 000 (26 400), у купэ – 38 000 (36 500).
Поўны расклад руху цягнікоў па станцыі Пагодзіна глядзіце на нашым сайце па спасылцы.