Амфітэатр - гэта частка забаўляльнага комплексу, падубаванага ў Горках да леташніх "Дажынак". Аднак сам комплекс, не паспеўшы адчыніцца, неўзабаве перастаў працаваць. Цяпер на ім ізноў ажывіліся работы. Але ці скончацца яны калі-небудзь?
Пляцоўка на тэрыторыі акадэмічнага гарадка БДСГА ізноў ператварылася ў будаўнічую.
Здаецца, што "Дажынкі" яшчэ наперадзе, а яны ж былі год таму.
Каб давесці да ладу "горацкую жамчужыну", давялося нешта і пабурыць.
Частка амфітэатра, якая месціцца на беразе Ніжняга возера, выглядае прыстойна.
Аднак тое, што бліжэй да корпусаў акадэміі, ізноў разварочана.
Мінакі, з якімі ўдалося пагутарыць, проста ў шоку ад такога марнавання сродкаў. Усе меркаванні зводзяцца да аднаго: навошта ўвогуле было будаваць такі комплекс?
Нехта ўжо падбіў ліхтар. І гэта нягледзячы на тое, што недалёка вісяць відэакамеры.
Пры нарматыве будаўніцтва 24 месяцы аб'ект быў узведзены за восем.
Афіцыйна паведамлялася, што спраектаваны забаўляльны комплекс у Горках быў Магілёўскім інстытутам "Гражданпраект".
Генпадрадчыкам работ выступаў Бабруйскі домабудаўнічы камбінат, а субпадрадчыкамі былі трэст №17 магілёўскага "Лаўсанстрою", 12-й трэст, 8-й "БудБрэст", трэст №13 "Водбуду", абласны "Зеленгас", "Белэлектрамантаж", ММУ "Провентиляция", "Ротан" (Жодзіна), 14-й трэст Гомеля, "Спецавтомонтаж" ды іншыя.
Забаўляльны комплекс каштаваў 75 млрд рублёў.
Фотаздымкі Антона Валадзько