Трэці год запар у Магілёве праходзіць "Дранік Фэст", які арганізатары называюць святам смачнай ежы і добрага настрою. Сёлета мерапрыемства разгарнулася на тэрыторыі этна-хутара "Зялёны гай".
На фэсце былі арганізаваны індывідуальныя і камандныя конкурсы, сучасныя беларускія гурты выконвалі свае песні і кавер-версіі сусветных хітоў, а госці маглі паспрабаваць дранікі рознага прыгатавання.
Імпрэзу арганізавалі "Цэнтр гарадскіх ініцыятыў" і Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання.