Фрагменты вершаў беларускіх паэтаў з'явіліся на сценах дамоў у Магілёве. Арт-аб'екты падрыхтавалі выпускнікі Школы гарадскіх ініцыятыў "Цяпліца".
Гэта не школа ў звыклым сэнсе, а серыя сустрэч і лекцый, якія дапамагаюць неабыякавым гараджанам стаць больш ініцыятыўнымі і актыўнымі ўдзельнікамі гарадскога жыцця. Падчас курсу слухачы распрацоўвалі свае праекты па паляпшэнні гарадскога асяроддзя, самыя цікавыя і актуальныя з іх атрымалі падтрымку ў рэалізацыі.
Школу праводзіць Цэнтр гарадскіх ініцыятыў. Усяго ў розных частках Магілёве плануюць размесціць 10 фрагментаў вершаў рознай тэматыкі. Гэтыя арт-аб'екты, спадзяюцца ініцыятары, упрыгожаць горад, зробяць яго больш прывабных для магілёўцаў і гасцей.