пят, 26.04.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Такога не было 100 гадоў. У Магілёўскай вобласці адзначаны на гнездаванні стэпавы лунь

26.07.2017 – 18:03 | 458

Птушка-драпежнік, якая апошні раз гнездавалася ў Беларусі ў 1916 годзе, пасялілася ў Магілёўскім раёне. Там яе выпадкова засняў фатограф-анімаліст Уладзімір Бондар.

степной лунь

У аб'ектыў камеры патрапілі злётак і самка стэпавага луня (рус. – степной лунь). Гэта адзіная група драпежных птушак, якія пастаянна гняздуюць на зямлі, таму ім патрэбна параўнальна высокая расліннасць. Мяркуецца, што пара знайшла сабе дом на поле азімага рапсу. Асноўны арэал гэтых птушак – у стэпавай зоне Расіі, Казахстана і Манголіі. Частка зімуе ў Афрыцы, а іншая – у Паўднёвай Азіі.

Антон Валодзька

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email