У панядзелак 26 чэрвеня жыхары Горак Людміла Уладзіміраўна і Віктар Іванавіч Краўцовы адзначылі сваё каралавае або палатнянае вяселле. Разам муж і жонка пражылі 35 гадоў.
Свята было задумана і праведзены Краўцовымі ў каларытным беларускім стылі і ў іхняй сядзібе "Радавое гняздо". Многія госці апрануліся ў традыцыйныя вышыванкі, некаторыя - у стылізаваныя пад народныя строі. Супрацоўнікі ЗАГСа правялі выязную сімвалічную рэгістрацыю юбілейнай даты ды павіншавалі маладых.
Атмасфера на свяце атрымалася настолькі шчырай і вясёлай, што ў скокі пускаліся нават малыя дзеці.
Глядзіце па тэме:
► Студэнцкая пара ў Горках пабралася шлюбам па-беларуску
Глядзіце па тэме:
Глядзіце па тэме:
► Первый частный музей в Горках провел благотворительную экскурсию