Па ўсёй Беларусі сёння адзначаюць Радаўніцу. Гэта свята звязана з культам продкаў і бярэ свой пачатак яшчэ ў дахрысціянскія часы. У гэты дзень праваслаўныя наведваюць могілкі, моляцца аб супакоі душ сваіх блізкіх і дзеляцца з імі радасцю аб уваскрэсенні Хрыста.
Па традыцыі людзі прыносяць стравы, прыгатаваныя напярэдадні і качаюць па магіле чырвонае яйка, вітаючы: "Хрыстос уваскрос!".