Чарговая сустрэча ў межах чацвёртага фінальнага туру чэмпіянату Беларусі сярод каманд першай лігі па міні-футболе завяршылася для горацкіх спартоўцаў нічыёй, якую можна лічыць перамогай.
Матч паміж Горкамі і барысаўскай "Новай" адбыўся ў мінулую суботу 11 сакавіка ў спартзале нашай Лядовай арэны. Перад гэтым Горкі гулялі з Барысавам у гасцях 19 лютага і прайгралі з лікам 8:2.
Зараз жа супернікі завяршылі сустрэчу на роўных. Аўтарамі галоў сталі Ігар Бубелеў і Аляксей Сытоў.
Па выніках чацвёртага фінальнага тура наша каманда перамясцілася з апошняга радка табліцы на трэці.
Наступны матч ізноў адбудзецца ў Горках. Гульня запланавана на 19 сакавіка, калі да нас прыедзе гомельскі "Авангард".
Чацвёрты фінальны тур
ГОРКІ (Горкі) – НОВА (Барысаў) – 1:1 (1:1)
Горкі. 11 сакавіка. Спартзала Лядовай арэны. Пачатак а 16:00. 250 гледачоў.
Суддзі: Аляксандр Карпіцкі, Канстанцін Пшонны (абодва – Віцебск).
Мячы: 1:0 – Ігар Бубелеў (7). 1:1 – Аляксей Сытоў (9).
Папярэджанні: Ігар Бубелеў (5, грубая гульня) – Вадзім Гусеў (23, зрыў атакі).
Фолы: 4 – 3, 2 – 3.
Табліца фінальнага этапу (за 1-4 месцы)
Команды | И | В | Н | П | М | О | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Шчучын (Шчучын) | 10 | 6 | 3 | 1 | 36-26 | 21 |
2 | Нова (Барысаў) | 10 | 5 | 2 | 3 | 42-27 | 17 |
3 | Горкі (Горкі) | 10 | 2 | 3 | 5 | 33-47 | 9 |
4 | Авангард (Гомель) | 10 | 2 | 2 | 6 | 36-47 | 8 |
Ягор Клішэвіч, фота: Аляксандр Храмко