Крамніцы, забавы для дзяцей і дарослых, фаер-шоу і феерверк – такім быў сёлетні фэст "Дрыбінскія таржкі", які адбыўся 20 жніўня.
Ён праходзіў у райцэнтры ўжо шосты раз і фінансаваўся Еўрапейскім саюзам у межах праекта ЕС/ПРААН "Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь".