У Дрыбінскім раёне жыве каля 30 сем'яў, якія валодаюць даўнімі традыцыямі шапавальства. Адна з іх – сям'я Масаніных.
Сюжэт пра гэтых майстроў паказаў канал СТВ. Ларыса Уладзіміраўна Масаніна распавяла, колькі часу трэба, каб зрабіць адну пару валёнак, а яе сын Ігар паказаў, як з ствараецца старажытны абутак пад патрэбны памер. Асноўная частка працэсу адбываецца з дапамогай спецыяльнай прылады – ваўначоса, якому ўжо болей за стагоддзе.