пят, 27.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 11 верасня

06.06.2016 – 18:34 | 1002

Сёння 6 чэрвеня быў падпісаны ўказы аб прызначэнні даты выбараў у беларускі парламент. Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі адбудуцца 11 верасня, а ў Савет Рэспублікі – з 18 чэрвеня па 18 верасня.

Запланаваная парламенцкая кампанія стане першай пасля адмены санкцый Еўрасаюза. Пры гэтым ЗША канчатковае рашэнне пра лёс санкцый Злучаных Штатаў у дачыненні да Беларусі звязваюць з вынікамі гэтых парламенцкіх выбараў.

  • З 1996 года парламент у Беларусі складаецца з двух палат: Палаты прадстаўнікоў (ніжняя) і Савета Рэспублікі (верхняя).
  • Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь складаецца са 110 дэпутатаў, якія выбіраюцца на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні.
  • Савет Рэспублікі з’яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Ад кожнай вобласці і горада Мінска на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў абіраюцца па восем членаў Савета Рэспублікі, яшчэ восем членаў прызначаюцца прэзідэнтам.
  • Ад 2012 года дэпутатам у Палаце прадстаўнікоў ад Горацкага, Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў з'яўляецца Міхаіл Волкаў.
  • Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь Палата прадстаўнікоў:
  1. разглядае па прапанове Прэзідэнта або па ініцыятыве не менш як 150 тысяч грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць выбарчым правам, праекты законаў аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, аб тлумачэнні Канстытуцыі;
  2. разглядае праекты законаў, у тым ліку аб зацвярджэнні асноўных напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь; ваеннай дактрыны; аб ратыфікацыі і дэнансацыі міжнародных дагавораў; аб асноўным змесце і прынцыпах ажыццяўлення правоў, свабод і абавязкаў грамадзян; аб грамадзянстве, статусе іншаземцаў і асоб без грамадзянства; аб правах нацыянальных меншасцей; аб зацвярджэнні рэспубліканскага бюджэту і справаздачы аб яго выкананні; устанаўленні рэспубліканскіх падаткаў і збораў; аб прынцыпах ажыццяўлення адносін уласнасці; аб асновах сацыяльнай абароны; аб прынцыпах рэгулявання працы і занятасці; аб шлюбе, сям’і, дзяцінстве, мацярынстве, бацькоўстве, выхаванні, адукацыі, культуры і ахове здароўя; аб ахове навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў; аб вызначэнні парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання дзяржавы; аб мясцовым самакіраванні; аб судаўладкаванні, судаводстве і статусе суддзяў; аб крымінальнай адказнасці; аб амністыі; аб абвяшчэнні вайны і заключэнні міру; аб прававым рэжыме ваеннага і надзвычайнага становішча; аб устанаўленні дзяржаўных узнагарод; аб тлумачэнні законаў;
  3. назначае выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  4. дае згоду Прэзідэнту на назначэнне Прэм’ер-міністра;
  5. заслухоўвае даклад Прэм’ер-міністра аб праграме дзейнасці Урада і адабрае або адхіляе праграму; паўторнае адхіленне палатай праграмы азначае выказванне вотуму недаверу Ураду;
  6. разглядае па ініцыятыве Прэм’ер-міністра пытанне аб даверы Ураду;
  7. па ініцыятыве не менш як адной трэці ад поўнага складу Палаты прадстаўнікоў выказвае вотум недаверу Ураду; пытанне аб адказнасці Урада не можа быць пастаўлена на працягу года пасля адабрэння праграмы яго дзейнасці;
  8. прымае адстаўку Прэзідэнта;
  9. выстаўляе большасцю галасоў ад поўнага складу Палаты прадстаўнікоў абвінавачанне супраць Прэзідэнта ва ўчыненні дзяржаўнай здрады або іншага цяжкага злачынства; на падставе адпаведнага рашэння Савета Рэспублікі прымае большасцю не менш як дзве трэці галасоў ад поўнага складу рашэнне аб зняцці Прэзідэнта з пасады;
  10. адмяняе распараджэнні Старшыні Палаты прадстаўнікоў.

Палата прадстаўнікоў можа прымаць рашэнні па іншых пытаннях, калі гэта прадугледжана Канстытуцыяй.

Андрэй Бароўка

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email