У Горках на 17.393 мужчыны прыходзіцца 16.437 жанчын, то бок розніца складае амаль тысячу чалавек – такія звесткі падае Белстат.
Некалькі гадоў запар Горкі ўваходзяць у чацвёрку беларускіх гарадоў, дзе колькасць мужчынскага насельніцтва большая за колькасць жаночага. Такая сітуацыя толькі ў Клічаве (мужыкоў – 54,6%), Івацэвічах (53,5%), Шклове (52,5%) і Горках (51,4%).
Дарэчы, у 2014 годзе такіх гарадоў было толькі тры, Івацэвічы папоўнілі мужчынскі спіс у 2015-ым.
У Беларусі ж жанчын болей чым мужчын амаль на 657 тысяч чалавек.