Па новых звестках Белстата Горкі апынуліся сярод чатырох беларускіх гарадоў, дзе большасць жыхароў – мужчыны.
Паводле афіцыйнай статыстыкі найбольшая доля моцнага полу ў структуры насельніцтва ў Клічаве (53,9%), Івацэвічах (53,5%), Шклове (53,2) і Горках (51,5%).
Апроч таго, мужчыны пераважаюць у чатырох мястэчках. Гэта Казлоўшчына ў Дзятлаўскім раёне (51,6% мужчын сярод агульнага насельніцтва), Відзы (51,1%), Вялікая Бераставіца (50,5%) і Копысь (50%).
Дарэчы, у кастрычніку карціна была крыху іншая – мужыкі пераважалі ў трох гарадах: Шклоў, Клічаў і Горкі.
У цэлым у Беларусі, як і ў большасці краін свету, больш жанчын. Іх у нас 53,5%.