пят, 4.10.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Пачалася кампанія “Чытаем Беларускую”

10.04.2016 – 22:26 | 678

Праект InfoGrapher.by пачаў кампанію па папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры. Арганізатары абяцаюць удзельнікам шмат цікавага кантэнту, інтэрактыў і прызы.

Кампанія “Чытаем Беларускую” арыентавана, у першую чаргу, на моладзь, таму пераважная частка яе будзе праходзіць у сацыяльных сетках, у прыватнасці, vk.com і facebook.com. Праграмай мінімум будзе прыцягнуць увагу маладых беларусаў да нацыянальнай літаратуры.

З гэтай мэтай у рамках кампаніі, сярод іншага, будуць праводзіцца эстафеты, розыгрышы ды конкурсы. Удзельнікі розыгрышаў змогуць выйграць кнігі сучасных беларускіх пісьменнікаў з аўтографамі аўтараў. У прыватнасці, будзе магчымасць выйграць кнігу з аўтографам нашага Нобелеўскага лаўрыята ды шмат іншых каштоўных прызоў. Для тых жа, хто ўжо захапляецца беларускімі творамі, “Чытаем беларускую” выпусціць серыю адмысловых закладак.

“Кампанія ладзіцца цалкам дзякуючы намаганням валанцёраў. Вельмі файна, што адгукнулася столькі маладых людзей. Гэта сведчыць пра наяўнасць у моладзі інтарэса да нашай літаратуры, але мы намагаемся зрабіць творы беларускіх аўтараў больш папулярнымі” – кажа каардынатар кампаніі і  кіраўнік праекта InfoGrapher.by – Кірыл Стаселька.

Сачыць за кампаніяй ды розыгрышамі можна ў суполках у сацыяльных сетках:

vk.com/chytajem

facebook.com/chytajem

Арганізатары кампаніі запрашаюць далучацца праз хэштэг #ЧытаемБеларускую.

Infographer.by ‒ першы візуальны часопіс пра Беларусь, усе матэрыялы якога прадстаўлены ў фармаце статычнай і відэа інфаграфікі.

Infographer.by

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email