– Свята Пасхі Хрыстовай – гэта самае галоўнае свята для хрысціян. Мы, каталікі, а таксама праваслаўныя браты адзначаем яго як знак любові Бога да чалавека, а таксама свята перамогі над грахом і смерцю, – патлумачыў значэнне Вялікадня Андрэй Кеўліч, настаяцель горацкай парафіі Маці Божай Бялыніцкай.
– Жадаю ўсім вернікам або тым, хто яшчэ шукае Бога ў сваім жыцці, каб гэтая любоў перамагала нянавісць, якая ёсць у нашым жыцці, каб любоў, якая павінна быць у нашым сэрцы, перамагала несправядлівасць, якой вельмі часта напоўнена наша штодзённасць. Усіх са святам, алілуя! – дадаў ксёндз.