пан, 23.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У Горках традыцыйна павіншавалі з Днём незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі

25.03.2016 – 14:16 | 1852

Сёння раніцай 25 сакавіка горацкія грамадскія актывісты раздалі віншавальныя паштоўкі з нагоды Дня Волі. Гэта ўжо стала традыцыяй для нашага горада.

У гэты дзень у 1918 годзе была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Дарэчы, яе кіраўніком быў Ян Серада, дацэнт Беларускай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі (так называлася наша БДСГА у 20-ыя гады мінулага стагоддзя). Серада выкладаў у Горках ветэрынарыю і зоагігіену з ліпеня 1925 года па снежань 1929 года.

У нашым горадзе ўжо склалася свая традыцыя святкавання гэтай важнай гістарычнай даты. Спачатку актыўныя гараджане раздаюць віншавальныя паштоўкі, а потым ускладаюць кветкі на магілу Войцеха Дамарацкага, студэнта горацкага ВНУ, які загінуў падчас паўстання Кастуся Каліноўскага. Магіла гераічнага студэнта захавалася да нашага часу ў дэндрапарку БДСГА.

Вось як сёлета выглядала віншавальная паштоўка да Дня Волі ў Горках:

Паштоўка 2015 года:

Паштоўка 2014 года:

Андрэй Бароўка

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email