Дзмітрый Уладзіміравіч Васілеўскі сёння быў прызначаны старшынём Дрыбінскага райвыканкама.
Новы кіраўнік Дрыбіншчыны – са Шклоўскага раёна. Нарадзіўся 30 сакавіка 1973 года, скончыў факультэт механізацыі сельскай гаспадаркі БДСГА. Працаваў загадчыкам мехмайстэрнямі, старшынём сельсавета, намеснікам дырэктара ЗАТ "Ніва" (Шклоўскі раён). Узначальваў камунальнае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства “Эксперыментальная база “Спартак”, абіраўся дэпутатам Шклоўскага райсавета, з 2014 года – дэпутат Магілёўскага аблсавета.
Да сённяшняга дня Дрыбінскі райвыканкам узначальваў Алег Рыгоравіч Маслак.