Абедзве горацкія каманды завяршылі 12 тур чэмпіяната Магілёўскай вобласці па футболе перамогамі.
На выходных на гарадскім стадыёне ў Горках адбываліся матчы з удзелам мясцовых дружын. У суботу другую перамогу за чэмпіянат здабыў аматарскі клуб "Міраж", адолеўшы Чавусы з лікам 1:0. Гол у браму праціўніка забіў Яўген Сувораў. Цяпер наша маладая каманда паднялася з апошняга радка турнірнай табліцы на перадапошні. Замыкае спіс удзельнікаў чэмпіяната ФК "Друць" з Бялынічаў, спартоўцы якога на мінулых выходных абвясціла пра сыход са спаборніцтваў.
У нядзелю ФК "Горкі" не даў супернікам з Чэрыкава ні кроплі надзеі на пазітыўнае завяршэнне сустрэчы. Усю гульню нашы байцы вялі і сышлі з поля, калі лік на табло быў 9:0 на нашу карысць.
Наступныя гульні для горацкіх футбалістаў – на выездзе. 22 жніўня "Міраж" згуляе ў Краснаполлі, а 23 жніўня "Горкі" – у Круглым.