Запланаваная на сёння гульня на гарадскім стадыёне завяршылася нечаканым паваротам – ФК "Друць" зняўся з чэмпіянату.
У выніку сустрэча, якая павінна была прайсці а 16:00, не адбылася. На карысць ФК "Горак" залічаны тры ачкі.
Заўтра ў нядзелю а 16:00 у Горках другая мясцовая каманда "Міраж" сустрэнецца з ФК "Алімпія" (Асіповічы).