На выходных "Міраж" саступіў Кіраўску, а ФК "Горкі" разбіў "Алімпію".
Дзявяты тур чэмпіянату Магілёўскай вобласці па футболе завяршыўся для дзвюх горацкіх каманд традыцыйна: для адной – перамогай, для другой – паразай.
АФК "Міраж" згуляў на выездзе ў Кіраўску. Сустрэча з мясцовай камандай скончылася з лікам 2:1 на карысць гаспадароў. 18 ліпені "Міраж" мае сустрэцца з крычаўскімі футбалістамі ў нашым горадзе.
ФК "Горкі" ў нядзелю на хатнім полі абыграў Асіповічы з лікам 4:1. Наступная сустрэча – 19 ліпеня на выездзе з футбалістамі з Чавусаў.
Згуляныя матчы не прынеслі нашым камандам зменаў у турнірнай табліцы: "Горкі" застаюцца ў лідарах, "Міраж" замыкае спіс.