чцв, 6.02.2025
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Пачала працаваць новая платформа для развіцця бізнесу ў рэгіёнах

06.02.2025 – 12:15 | 27

Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў стварыў анлайн-пляцоўку "рэгіянальная-ініцыятыва.бел", паведамляе БЕЛТА.

З дапамогай гэтай лічбавай платформы будуць прымацца заяўкі для наступнага фарміравання пула інвестыцыйных праектаў "Рэгіянальная ініцыятыва". У гэты пералік могуць быць уключаны толькі бізнес-ідэі суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

"Інвестыцыйныя праекты, уключаныя ў пералік, могуць прэтэндаваць на атрыманне крэдытных рэсурсаў на асаблівых умовах. Інструментам фінансавання выступіць крэдытны прадукт "Інвестыцыйнае развіццё", які прадастаўляе шэраг банкаў", – адзначылі ў Мінэканомікі.

Сам інвестпраект павінен адпавядаць некалькім крытэрыям, у тым ліку рэалізоўвацца за межамі сталіцы і абласных цэнтраў, а таксама прылеглых да іх раёнаў, быць значным для сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна з улікам галіновых асаблівасцей.

Акрамя таго, праект павінен прадугледжваць стварэнне новых або мадэрнізацыю існуючых вытворчасцей, аб'ектаў інфраструктуры, турызму і адпачынку, медабслугоўвання, забяспечваць стварэнне не менш як пяці новых рабочых месцаў альбо працаўладкаванне дадаткова пяці чалавек на ўжо дзеючых прадпрыемствах.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email