нядзеля, 1.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У Дрыбінскім раёне гадуюць перспектыўную мясную пароду буйной рагатай жывёлы

09.08.2024 – 13:42 | 1301

У Дрыбінскім раёне паблізу вёскі Пудоўня ствараюць новы комплекс, дзе будуць вырошчваць Герафордаў – знакамітую мясную пароды буйной рагатай жывёлы. Гэта праект Магілёўскага Дзяржплемпрадпрыемства. Пра тое, як ідзе рамонт і аб планах жывёлаводаў журналісты тэлекампаніі "Беларусь 4. Магілёў" знялі сюжэт.

Старую ферму ля Пудаўні паступова ператвараюць у сучасны жывёлагадоўчы комплекс на 800 галоў.

Каровы і быкі пароды Герафорд маюць прыкметную знешнасць і бела-карычневы колер. Зараз на ферме 420 галоў гэтай пароды. Але на комплексе плануюць размясціць 800 такіх жывёл, з іх 500 – матачнае пагалоўе. Тут мяркуюць заняцца менавіта племянной гадоўляй, хочуць вырошчваць бычкоў і цялушак, а потым прадаваць у Беларусі і за мяжой.

Рамонт і рэканструкцыя старой фермы працягваюцца. На 2 першыя памяшканні, якія ўжо гатовы, пайшло 4 мільёны рублёў. Засталося давесці да ладу яшчэ адзін будынак і на гэта трэба 1 мільён 800 тысяч рублёў.

Выдаткі на рэалізацыю праекта па вырошчванні гэтай пароды Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства плануе закрыць на працягу 5 гадоў.

Герафордская парода мае брытанскае паходжанне, яна папулярная ў розных краінах. Гэтыя жывёлы буйныя і моцныя, і лёгка прыстасоўваюцца да рознага клімату і надвор'ю. Цяляты добра набіраюць вагу – за паўгода могуць дадаць да 240 кілаграм.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email