аўт, 23.07.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У Мсціслаўскім раёне патрэбны бацькі-выхавальнікі – у дзіцячы дом сямейнага тыпу

22.07.2024 – 15:11 | 31

У Мсціслаўлі аддзел па адукацыі райвыканкама падбірае кандыдатаў на пасаду бацькоў-выхавальнікаў у дзіцячы дом сямейнага тыпу, піша mstlife.by.

Дзіцячы дом знаходзіцца ў аграгарадку Разанцы.

Падчас адбору пераважным правам карыстаюцца кандыдаты з педагагічнай, псіхалагічнай ці медыцынскай адукацыяй. Таксама ў іх павінен быць досвед выхавання дзяцей.

Для кандыдатаў у бацькі-выхавальнікі будзе арганізавана навучанне.

Больш падрабязна пра ўсё можна даведацца па тэлефонах 802240 58 689 і 54 957.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email