сер, 25.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Хто і як у Дрыбінскім раёне кантралюе ўборку ўраджаю?

12.07.2024 – 13:21 | 975

У Дрыбінскім раёне стварылі рабочую групу, якая назірае за парадкам падчас уборкі ўраджаю. У яе ўвайшлі праваахоўнікі, супрацоўнікі Горацкага ДАІ і прадстаўнікі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні мясцовага райвыканкама.

Разам з супрацоўнікамі сельгасарганізацый міліцыянеры правяраюць месцы захоўвання ўраджаю, а таксама ўгнаенняў, гаруча-змазачных матэрыялаў і тэхнікі.

Асаблівую ўвагу група звяртае на фізічны стан кіроўцаў і механізатараў, бяспеку дарожнага руху ў час уборкі, забяспечваюць свабодны праезд транспарту, занятага ва ўборцы. Акрамя таго, яны сочаць, каб пры перавозцы не было страт збожжа.

Увечары і ноччу праваахоўнікі кантралююць, як вартаўнікі ахоўваюць аб'екты АПК.

Гэта работа будзе праводзіцца не толькі да канца ўборкі ўраджаю, а таксама і ў час яго нарыхтоўкі, гэта значыць – да глыбокай восені.

Пасля гэтага група будзе праводзіць рэйды і правяраць, ці правільна тэхніку ставяць на зіму.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email