чцв, 26.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У Беларусі выпусцілі гадзіннікі са складамі "жы" і "шы"

21.02.2024 – 19:36 | 1132

Мінскі гадзіннікавы завод "Луч" паказаў гадзіннікі з новай калекцыі "Мова-2024". Лімітаваная калекцыя прысвечана складам "жы" і "шы".

Гадзіннікі жы і шы.

Унісэкс мадэлі [жы] і [шы] маюць дыяметры 31,4 мм і 37,6 мм адпаведна. Цыферблат выкананы з мельхіёру з матавым пакрыццём. На заднім вечку гадзінніка размешчаны стылізаваны ўзор беларускай вышыўкі. Нумарацыя гадзін выканана пропіссю, падтрымліваючы тэматыку "мовы".

У гадзінніках усталяваны славуты механізм Луч 1801.1Н-механіка. Цыферблат абараняе трывалае сапфіравае шкло. Корпус выкананы з нержавеючай сталі, папружка – з натуральнай скуры.

Гадзіннік жы.

У калекцыі – 100 гадзіннікаў кожнай мадэлі.

Калекцыя гадзіннікаў "Мова-2024" – гэта адлюстраванне мовы, культуры і гісторыі, адзначаецца на афіцыйнай старонцы завода.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email