Нацыянальны банк у снежні 2023 года выпусціць некалькі памятных манет з серыі "Космас. Эвалюцыя Сусвету", "Легенды гарадоў Беларусі", "Птушка года" і не толькі. Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
З 18 снежня:
"Легенда аб Менеску" серыі "Легенды гарадоў Беларусі":
- срэбная – наміналам 50 рублёў, накладам 1200 штук;
- медна-нікелевая – наміналам 1 рубель, накладам 1500 штук.
"Свіцязянскі" серыі "Заказнікі Беларусі":
- срэбная– наміналам 20 рублёў, накладам 750 штук;
- медна-нікелевая – наміналам 1 рубель, накладам 1500 штук.
"Год Дракона" серыі "Кітайскі каляндар"
- срэбная – наміналам 20 рублёў, накладам 1199 штук.
З 21 снежня:
"Чалавек" серыі "Космас. Эвалюцыя Сусвету":
- срэбная – наміналам 100 рублёў, накладам 750 штук;
- медна-нікелевая – наміналам 1 рубель, накладам 1500 штук.
"Жыццё" серыі "Космас. Эвалюцыя Сусвету":
- срэбная – наміналам 50 рублёў, накладам 750 штук;
- медна-нікелевая – наміналам 1 рубель, накладам 1500 штук.
"Матуля" серыі "Дрэва жыцця":
- срэбная – наміналам 50 рублёў, наклад 599 штук і наміналам 20 рублёў, накладам 1199 штук;
- медна-нікелевая – наміналам 1 рубель, накладам 1700 штук.
"Калінкавіцкі строй" серыі "Беларускі народны касцюм":
- срэбная – наміналам 20 рублёў, накладам 3000 штук;
- медна-нікелевая – наміналам 1 рубель, накладам 5000 штук.
З 27 снежня:
"Гісторыя банкаў Беларусі":
- срэбная – наміналам 20 рублёў, накладам 5000 штук;
- медна-нікелевая – наміналам 1 рубель, накладам 10000 штук.
"Нясвіж. 800 гадоў":
- срэбная – наміналам 20 рублёў, накладам 900 штук;
- медна-нікелевая – наміналам 1 рубель, накладам 1500 штук.
"Калыханка" серыі "Беларускі дзіцячы фальклор":
- срэбная – наміналам 20 рублёў, накладам 900 штук;
- медна-нікелевая – наміналам 1 рубель, накладам 1500 штук.
"Лёгкі хлеб" серыі "Беларускія народныя казкі":
- срэбная – наміналам 20 рублёў, накладам 900 штук;
- медна-нікелевая– наміналам 1 рубель, накладам 1500 штук.
"Звычайная туркаўка" серыі "Птушка года":
- срэбная – наміналам 10 рублёў, накладам 750 штук;
- медна-нікелевая – наміналам 1 рубель, накладам 1500 штук.
Усе гэтыя манеты – законны плацежны сродак Рэспублікі Беларусь і абавязковыя да прыёму пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў.