60 легендарных гульцоў былі ўключаны ў Залу славы Еўрапейскай федэрацыі гандболу за выдатны ўдзел у спаборніцтвах і вялікі ўнёсак у развіццё гэтага віду спорту за апошнія 30 гадоў. Сярод іх наш суайчыннік Сяргей Рутэнка.
Ён лічыцца адным з найбольш тытулаваных гандбалістаў планеты, які шэсць разоў перамагаў у Лізе чэмпіёнаў. Шмат гадоў выступаў за "Барселону", быў лідарам каталонскага клубу на еўрапейскай арэне і ў чэмпіянаце Гішпаніі.
Сяргея Рутэнку прызналі найлепшым гандбалістам Беларусі ХХІ стагоддзя. Ён быў найлепшым снайперам на чэмпіянаце Еўропы 2006 году. У 2013 быў прызнаны найлепшым у свеце левым паўсярэднім.
Цяпер Сяргей Рутэнка ўзначальвае Федэрацыю тэнісу Беларусі.