У рэестр небяспечнай прадукцыі ўнеслі некаторыя гатункі арахісу, цукерак і кансерваваных кабачкоў. Іх болей не будуць прадаваць у Беларусі.
У кансерве з кабачкамі "Домашние заготовки", які вырабляе ООО "Вкусный продукт" (Расія), знайшлі вялікую колькасць нітратаў.
У арахісе з маркіроўкай "ВКУСОЧКИ" са смакам "Мясо на углях" і "Васаби" аказаліся фарбавальнікі, пра якія няма інфармацыі на ўпакоўцы. Болей за тое, некаторыя з іх могуць аказваць адмоўны ўплыў на актыўнасць і ўвагу дзяцей. Вырабнік – ООО "ПК Золотой Парус" (Расія).
Падобная сітуацыя і з цукеркамі "Игристый Ананас" ООО "Азовская кондитерская фабрика" (Расія).