нядзеля, 28.05.2023
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook Новости horki.info по почте

Дапамажыце аднавіць лясы Магілёўскай вобласці

03.10.2022 – 18:45 | 971

Сёлета Магілёўская вобласць найбольш пацярпела падчас урагану. Таму Міністэрства лясной гаспадаркі распачынае акцыю "Адновім лясы разам!" Вы можаце далучыцца і зрабіць свой унёсак у аднаўленне навальнага асяроддзя.

Акцыя стартуе 8 кастрычніка, а завершыцца 22-га. Каб далучыцца да яе, трэба звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва.

Гэтай восенню лясныя культуры будуць створаны на плошчы не меншай за 500 гектараў!