Сёння ў праваслаўных – Яблычны Спас. Традыцыйна ў гэты дзень вернікі асвячаюць садавіну. Мы пабылі ў адным горацкім храме – іконы Божай Маці "Спарыцельніцы хлябоў" на Акадэміі.
У старыя часы лічылася, што да сёння нельга было есці яблыкі, грушы, агрэст і нават струкавую гародніну. Асвечаныя ў царкве яблыкі раздаваць жабракам, хворым і неслі на могілкі памерлым сваякам.
Яблычны Спас – старажытнае земляробчае свята, звязанае з выспяваннем пладоў. З прыходам хрысціянства яно спалучылася са святам Перамянення (Праабражэння) Гасподня.