Тэлеграм-канал "Могилев – мой город!" апублікаваў сумы, якія сёлета трэба падрыхтаваць сем'ям, каб сабраць дзяцей у школу. Сюды ўваходзяць траты на вопратку, абутак, галантарэйныя тавары і канцылярскія прыналежнасці.
Бюджэт на школьніка выглядае наступным чынам:
- 1 – 4 класы: ад 389 да 1208 рублёў трэба будзе патраціць на хлопчыкаў, ад 319 да 1083 рублёў – на дзяўчынак.
- 5 – 9 класы: ад 409 да 1 080 рублёў абыдзецца экіпіроўка хлопчыкаў, ад 330 да 1014 – дзяўчынак.
- 10 – 11 класы: сем'ям трэба падрыхтаваць ад 498 да 1 331 рублёў для хлопчыкаў, ад 390 да 1 209 рублёў – для дзяўчынак.
А ў якую суму плануеце ўкласціся вы?