Тры жанчыны з Мсціслаўскага раёна будуць узнагароджаны ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей. Адпаведны ўказ быў падпісаны 26 красавіка.
Ордэн атрымаюць:
- Наталля Мікалаеўна Белько, памочнік выхавальніка дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад №4 горада Мсціслава".
- Алена Аляксандраўна Коўтарава, швачка таварыства з абмежаванай адказнасцю "Мсціслаўская швейная фабрыка"
- Любоў Георгіеўна Міхасёва, аператар машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства "Мазалаўскае".
Усяго ордэнам Маці на гэты раз узнагародзяць 73 жыхаркі Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродненскай і Магілёўскай вобласці.