Маладую паэтку з Горак Алесю Цэван прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. "Гэта вельмі важная падзея ў маім творчым жыцці, што мяне прынялі ў Саюз пісьменнікаў маёй краіны. Мне вельмі прыемна знаходзіцца ў аб'яднанні аднадумцаў, служыць сваім словам народу Беларусі", – цытуе яе словы сайт акадэміі.
Алеся Цэван нарадзілася ў 1982 годзе, родам з Магілёва. Скончыла БДСГА. Працуе асістэнтам кафедры арганізацыі вытворчасці ў АПК. Замужам. Выхоўвае траіх дзяцей. Актыўна ўдзельнічае ў народных літаратурных аб'яднаннях "Роднае слова" і "Парнас". Аўтар паэтычных зборнікаў "Овеянная нежностью небес" (2010), "Отпечаток Мечты" (2020). Вершы піша з дзяцінства. Яшчэ калі вучылася ў школе, удзельнічала ў літаратурных конкурсах, займала прызавыя месцы. Друкавалася ў выданнях Магілёўшчыны. Лаўрэат Міжнароднага паэтычнага конкурсу "Новые голоса", абласных, раённых і акадэмічных літаратурных конкурсаў. Некаторыя вершы Алесі Цэван пакладзены на музыку кампазітарам Аляксандрам Кажурыным.
А яшчэ ў Алесі ёсць свая старонка ў Instagram, дзе можна любавацца фотаздымкамі прыроды, наваколля і сям'і гэтага творчага чалавека.