суб, 20.04.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Свет пабачылі дзве новыя кнігі нашых землякоў. Яны ўжо ёсць у акадэмічнай бібліятэцы

17.08.2021 – 09:32 | 431

Акадэмічная бібліятэку імя Д.Р.Новікава падзялілася двумя новымі выданнямі, якія папоўнілі яе фонды. Адметна, што абедзве кнігі належаць пяру нашых землякоў.

Новыя імёны людзей, якія пакінулі значны след у гісторыі

Вядомы горацкі краязнаўца і пісьменнік Уладзімір Маісеевіч Ліўшыц ужо даўно жыве за межамі Беларусі, але яго кнігі амаль штогод выходзяць у Горках. Вось і зараз прыемна паведаміць нашым чытачам, што у бібліятэку імя Д.Р.Новікава акадэміі трапілі чарговыя краязнаўчыя нарысы аўтара "Знакамітыя землякі: штрыхі да партрэтаў". Са старонак кнігі перад намі паўстаюць лёсы тых людзей, якія пакінулі значны след як у гісторыі нашага горада, так і іншых мясцін. Гэта вядомыя рэвалюцыянеры, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, героі працы, вучоныя, пісьменнікі і мастакі. Трэба сказаць, што гэта не першая кніга даследчыка, прысвечаная нашым славутым землякам. Дзякуючы яго нястомнаму пошуку, знаходзяцца ўсё новыя імёны людзей, якія нарадзіліся ў нашым краі і пра якіх цікава будзе даведацца дапытліваму чытачу.

Цікавіцца кнігай у бібліятэцы трэба ў даведачна-інфармацыйным аддзеле. У Горках яе таксама можна знайсці ў раённай бібліятэцы імя Максіма Гарэцкага і Горацкім гістарычна-этнаграфічным музеі.

Паэма на "мсціслаўскім" дыялекце

Яшчэ адзін арыгінальны твор належыць пяру Уладзіміра Кажамякі, былога студэнта нашай акадэміі. Гэта ўжо сёмая кніга, якую аўтар дасылае ў фонд нашай бібліятэкі. Амаль усе яго творы прысвечаны Мсціслаўшчыне, яго родным мясцінам. Не выключэнне і яго паэма "Стырая Ліпа кыла хаты", у якой апісваюцца рэальныя падзеі, што адбываліся ў вёсках Старожня, Сычоўка, Валоўнікі, дзе праходзіла дзяцінства пісьменніка.

Цікава тое, што паэма напісана на мясцовым дыялекце, на якім размаўляла насельніцтва паўднёвай часткі Мсціслаўскага раёна, таму чытаць яе спачатку будзе цяжкавата. Але для тых, хто нарадзіўся на Мсціслаўшчыне ды і іншых раёнах Магілёўскай вобласці, гэта будзе прыемны моўны напамінак аб сваёй малой радзіме. Прыслухаемся да пажадання аўтара "Дыялектаў не трэба забываць".

Прыемнага знаёмства з новымі кнігамі!

Бібліятэка імя Д.Р.Новікава УА БДСГА

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email