нядзеля, 24.11.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Ён распрацаваў арыгінальную методыку выкладання нямецкай мовы і адмовіўся ад кватэры, бо яе вокны не выходзілі на сонечны бок

02.03.2021 – 16:52 | 757

Леў Васільеў нарадзіўся 19 лютага 1926 года ў горадзе Ярцава Смаленскай вобласцi ў cям'i настаўнiка Гурыя Яфiмавіча. Настаўнiкам працаваў i дзед Лаўрэнцiй. Такiм чынам, Леў Гур'евіч быў настаўнiкам у трэцiм пакаленнi.

Скончыў школу і адразу стаў у ёй настаўнiкам

Пасля заканчэння Багародскай няпоўнай сярэдняй школы ў 1940-1941 гг. вучыўся ў восьмым класе Ярцаўскай школы №4.

Падчас акупацыі Леў жыў у Ярцаве, працаваў на торфараспрацоўцы недалёка ад горада. У верасні 1943 года яго вывезлі на прымусовыя работы ў Германію. Леў Гур'евіч успамiнаў, што працаваў там разам з іншымі падлеткамі ў баўэра. Гаспадар пасяліў "парабкаў у тым жа свiрне, дзе знаходзiлася жывёла. I кармiў тым, што даваў жывёле".

У 1945 годзе быў вызвалены i да 1950 г. служыў у Чырвонай Армii. Затым працаваў на ткацкай фабрыцы ў Чырвонаармейску Саратаўскай вобласцi Расіі.

Скончыўшы вячэрнюю школу, адразу стаў у ёй настаўнiкам нямецкай мовы. Факт неардынарны.

Васільеў з адзнакай заканчвае завочнае аддзяленне нямецкай мовы Саратаўскага педiнстытута. Дарэчы, такіх дыпломаў на курсе са 100 чалавек было толькi два.

Прыехаў у Горкі пісаць дысертацыю

У 1961 г. разам з сям'ёй пераязджае на родную Смаленшчыну, дзе працуе ў Ярцаўскай школе-iнтэрнаце, а затым – у Дзямiдаўскiм тэхнiкуме механiзацыi сельскай гаспадаркi.

З 1967 г. лёс звязаў Льва Гур'евіча з Горкамi, з кафедрай нямецкай мовы БСГА. Як успамiнаў Васільеў, у акадэмii ён планаваў заняцца навукай, пicаць дысертацыю па методыцы выкладання нямецкай мовы. Здаў кандыдацкiя іспыты, аднак далейшая праца на кафедры не атрымалася.

Пачаў выкладаць у школах у вёсках Маслакi, Рудкаўшчынa i Сялец. Рабіў гэта творча. Распрацаваў для выкладання ўласную арыгiнальную методыку, якая давала плён. Многiя яго вучнi паспяхова паступалі ў iнстытуты замежных моў. У 1986 г. Леў Гур'евіч пайшоў на адпачынак. Але i на пенсii не сядзеў без занятку: многiя гады быў экскурсаводам Горацкага бюро падарожжаў і экскурсій.

Усё жыццё не развітваўся з паэзiяй

Вершы пачаў пісаць яшчэ з юнацтва, а першы твор быў апублікаваны ў 1958 годзе. Яго вершы друкавалiся ў раённых і абласных выданнях Смаленскай вобласці i нават ва ўсесаюзнай газеце "Советская Россия".

З часу прыезду ў Горкі Леў Гур'евіч пастаянны аўтар і кіраўнік літаратурных аб'яднанняў "Крыніцы" – пры газеце "Ленінскі шлях" і "Парнас" – пры "Советском студенте". Вершы друкаваліся ў газеце "Советская Белоруссия", зборніках "Галасы з Горацкага Парнаса", "Блики памяти", "Над родным краем жураўлі" і ва ўсіх выпусках альманаха "Акадэмічны вянок" і інш.

На творы Васільева кампазітары І.Трушкін, К.Кабашоў, Я.Касалапаў напісалі песні "Днепровские волны", "Ой, девчонка, девчонка", "Песня о польских ветеранах". 12 песень напісаў кампазітар А.Кажурын.

У 1999 годзе з дапамогай Горaцкага гiсторыка-этнаграфiчнага музея выйшаў першы зборнік Льва Васільева "Избранное", а ў 2013 годзе, ужо пасмяротна, – "Дорогой жизни".

"Тихий вечер над рекою Проней заигрался в локонах твоих"

У сваёй творчасці Леў Васільеў быў шматгранны, як само жыццё. Яго вершы хвалююць чытача шчырасцю пачуццяў. Асноўныя тэмы: любоў да Радзімы, роднай зямлі, Беларусі, якая стала для Васільева другой Бацькаўшчынай.

Для нас наше единство свято. 

Покуда сердце горячо. 

Я рядом белоруса-брата 

Родное чувствую плечо.

Мікалай Панкратаў, сябра Саюза журналістаў Беларусі, у нарысе "Человек, оставайся собою!.." пра Льва Гур'евіча пісаў: "Рускі беларус ці беларускі расеец? Чалавек, які нарадзіўся ў Расіі, але ўсім сэрцам прырос да Беларусі. Горкі лічыў сваёй другой малой радзімай, таму што большую частку адпушчаных гадоў жыў, працаваў і тварыў тут" (На крылах натхнення: да 30-годдзя народнага аматарскага літаратурнага аб'яднання "Роднае слова". – Мінск, 2016. С. 13).

Хвалявала Льва Гур'евiча i памяць пра мiнулае, пра людзей, пра падзеi i асаблiва пра цяжкiя гады Вялікай Айчыннай вайны. Вось як пiша пра бiтву пад Ленiна ў "Песне о польских ветеранах":

Отгремели боевые грозы,

Но остались в памяти людей…

Плачут белорусские березы

Над сынами польских матерей.

Значнае месца ў творчасцi паэта займала лiрыка, вершы пра сяброўства, каханне, узаемнае i без адказу, пра ўзаемаадносiнах людзей. Для гэтага паэт знаходзiць простыя i пранiкнёныя словы:

Я держу в руках твои ладони. 

Задержать стараюсь этот миг. 

Тихий вечер над рекою Проней 

Заигрался в локонах твоих.

Паэт лічыў, што трэба шанаваць кожную гадзіну свайго жыцця, трэба паспець зрабіць шмат добрых і карысных спраў, трэба шмат працаваць над сабой:

Листает время жизни том,

А мы, земные побратимы, –

Мы мало думаем о том,

Что наша жизнь необратима…

Адмовіўся ад кватэры, у якой было мала сонца

Так атрымалася, што, працуючы ў акадэміі, Леў Гур'евіч не змог своечасова стаць у чаргу на атрыманне кватэры, таму ў маленькiм пакоі шостага інтэрната выгадаваў сына і дачку. У гэтым пакоі пражыў 44 гады (апошнія два – правёў у дачкі ў Быхаве).

Праўда, Горацкі райвыканкам прапаноўваў Васільеву, як малалетняму вязню, аднапакаёвую сацыяльную кватэру. Але Леў Гурьевіч адмовіўся, спасылаючыся на тое, што вокны кватэры не выходзяць на сонечны бок, а яму, як паэту, сонца і святло неабходныя больш, чым асобная кватэра.

Калi аўтар гэтага артыкула даведаўся пра гэта выпадак, то не здзiвiўся, бо ўсё жыццё Леў Гур'евіч прытрымліваўся свайго крэда, якое выказаў у вершы "Подарок":

Пусть день грядущий будет и не ярок, – 

Дано немногим душу озарить – 

Его я принимаю как подарок, 

Стараясь жизнь хоть чем-то отдарить.

Паэт Сяргей Кісялёў, дацэнт БДСГА, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, у вершы, прысвечаным Васільеву, пісаў:

Над волнами житейского моря

Как свободный паришь альбатрос.

И лишь Богу известно про горе,

Что в душе своей ты перенес.

Не склонял головы перед сильным, 

Никого ни о чем не просил – 

Сын Великой и гордой России, 

Кровно преданный Белой Руси!

Пусть не нажил ни сребра, ни злата, 

Ни дворцов, ни тяжелых ключей, 

Но душа твоя светом богата – 

Неземных негасимых лучей!

"Чтоб, кто знал меня, не поверил, что меня уже нету в живых"

Леў Гур'евіч Васільеў памёр 1 снежня 2012 года на 87 годзе жыцця. Але засталiся яго вучнi i яго вершы. Засталася i памяць пра чалавека, для якога Горкi сталi роднымi.

Трэба пагадзіцца з Анастасіяй Бандуркай, што Леў Васільеў "…быў гуманістам. Сваімі вершамі ён сцвярджаў: "Прыгажосць і дабрыня выратуюць свет". І верыў у гэта да апошняга. …Яго вершы і песні чакае доўгае жыццё. Многім пакаленням яны будуць асвятляць дарогу светлым праменьчыкам паэзіі"" (На крылах натхнення: да 30-годдзя народнага аматарскага літаратурнага аб'яднання "Роднае слова". – Мінск, 2016. С. 25).

Пра гэта быў і адзін з апошніх вершаў Льва Васільева:

Открывая последние двери,

Я хочу, чтоб остался мой стих,

Чтоб, кто знал меня, не поверил,

Что меня уже нету в живых.

Уладзімір Ліўшыц, фота: baa.by

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email