За нараджэнне і выхаванне пяці і болей дзяцей 135 жанчын узнагароджаны ў лютым ордэнам Маці. Яны жывуць у Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай вобласці.
Чатыры – у Горацкім раёне. Гэта:
- Марына Валер'еўна Блахіна – намесніца дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце "Даброўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Горацкага раёна".
- Аксана Уладзіміраўна Вараб'ёва – бухгалтар Горацкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі.
- Надзея Аляксандраўна Волкава – хатняя гаспадыня з Паршына.
- Вольга Леанідаўна Якіменка – хатняя гаспадыня з Горак.