суб, 20.04.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Андрэй Юркоў ушанаваў памяць Рамана Бандарэнкі, які ўчора памёр у Мінску

13.11.2020 – 12:49 | 2254

Андрэй Юркоў ушанаваў памяць Рамана Бандарэнкі і ўсклаў кветкі да памятнага знака загунілым студэнтам у Горках. Раман Бандарэнка – 31-гадовы хлопец, які выйшаў вечарам 11 лістапада ў свой двор у Мінску, дзе невядомыя ў масках пачалі там здымаць бел-чырвона-белыя стужкі з агароджы.

Відавочцы кажуць, што Рамана з сілай адштурхнулі, ён ударыўся галавой, а потым хлопцы звезлі на мікраўтобусе. Праз паўтары гадзіны збітага даставілі ў бальніцу з ацёкам галаўнога мозгу. Была аперацыя, малады чалавек быў у крытычным стане да вечара чацвярга.

photo_2020-11-13_12-11-04.jpg

У відэа Андрэй Юркоў сказаў наступнае: "Сёння ўся Беларусь а 12 гадзіне ўшаноўвае памяць Рамана Бандарэнка, які быў забіты. Хто наступны? Я? Хто-небудзь з нас яшчэ? Як можна дапусціць такое? Сімвалічна, што мы памінаем яго на фоне помніка Бруцэру і Ерафееву, бо гэтыя людзі таксама не пабаяліся аддаць жыццё за свабоду, за правы. Жыве Беларусь!"

photo_2020-11-13_12-10-27.jpg

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email