пят, 29.03.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Андрэй Юркоў усклаў кветкі да памятнага знака Бруцару і Ерафееву. Чаму?

03.11.2020 – 22:36 | 1081

Андрэй Юркоў усклаў кветкі да памятнага знака Пятру Бруцару і Фаме Ерафееве. Іх імёнамі ў Горках названа вуліца. Хто гэтыя людзі?

16 студзеня 1905 года ў Горках прайшла першая буйная палітычная дэманстрацыя. У ёй удзельнічалі 250 чалавек. Яны выступалі за дэмакратызацыю жыцця ў краіне і супраць царскага самаўладдзя.

Акцыя была мірнай, але яе сілай разагналі жандармы і забілі двух студэнтаў Пятра Бруцара і Фаму Ерафеева.

Забойства двух дэманстрантаў прымусіла магілёўскага акружнога пракурора правесці расследаванне. Яно паказала, што першы стрэл зрабіў паліцэйскі і што пры разгоне дэманстрацыі былі ўжыты недазволеныя метады. Пра гэта было дакладзена вышэйшаму пракурору з прапановай пачаць справу супраць паліцэйскіх, але гэтага не адбылося.

Ускладаючы кветкі да памятнага знаку грамадскі актывісты Андрэй Юркоў правёў паралель паміж сённяшнімі падзеямі ў Беларусі і падзеямі 115-гадовай даўніны.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email