Дзякуючы намаганням даследчыка Уладзіміра Ліўшыца за апошнія гады сям'я Герояў Сацыя-лістычнай Працы Горацкага раёна папоўнілася чатырма імёнамі. Гэта Іван Лазарэвіч Крупскі, ураджэнец Першына, Аляксей Аляксандравіч Старасцін, ураджэнец Нівішчаў, Іван Ігнатавіч Шурынаў, ураджэнец Шэпелеўкі і Ніна Іванаўна Ніканава, ураджэнка Стэфанава. Зусім нядаў знайшоў краязнаўца і яшчэ аднаго героя – Кузьму Нікадзімавіча Бабкова.
Падрабязнасцямі з газетай "УзГорак" і сайтам horki.info падзяліўся Уладзімір Маісеевіч.
– Дзе і калі нарадзіўся гэты горацкі Герой Сацыялістычнай Працы?
– 12 кастрычніка 1910 года ў сялянскай сям'і ў вёсцы Скакаўшчына. Была такая ў Ленінскім сельскім Савеце да 1978 года.
– Адкуль вы даве-даліся пра гэтага чалавека?
– Дапамог інтэрнет, але і давялося звярнуцца да калег з Данецкага дзяржаўнага гістарычнага музея, кіраўніка Амвросі-еўскага раёна і дырэктара Клёнаўскай сярэдняй школы Амвросіеўскага раёна. Важнай крыніцай быў і сайт "Памяць народа".
– Што вядома пра ягоны лёс?
– Пасля заканчэння сямігодкі ў Леніна жыццёвыя дарогі прывялі беларускага хлопца ва ўкраінскую Макееўку, дзе старэйшы брат працаваў геадэзістам. Там паступіў у сельскагаспадарчы тэхнікум (цяпер – Аграрны тэхнікум пры Данецкай аграрнай акадэміі), які з адзнакай скончыў і атрымаў спецыяльнасць "аграном збожжавай гаспадаркі". Пачаў працаваць у саўгасе "Металіст" Амвросіеўскага раёна, а затым – галоўным аграномам гэтага саўгаса.
– Ён удзельнічай у Вялікай Айчыннай вайне?
– Так, быў прызваны 28 жніўні 1941 года. Ваяваў на Цэнтральным фронце як камадзір танкавага ўзвода 103-й (87-й) танкавай брыгады другой танкавай арміі.
Быў цяжка паранены ў Расіі 11 жніўня 1943 года пад вёскай Дудзінка Арлоўскай вобласці. Але моцная сіла духу дапамагла аднавіцца, і пасля шпіталя наш зямляк ізноў апынуўся на фронце. У 1944 годзе – старшы лейтэнант, камандзір узвода першага танкавага батальёна 30-й гвардзейскай асобнай танкавай брыгады. Вызначыўся падчас Выбаргскай наступальнай аперацыі на Ленінградскім фронце і быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
На сайце "Памяць народа" апублікаваны ўзнага-родны ліст, з якога бачна, што пры атацы на населены пункт Парлампі, узвод пад камандай нашага земляка захапіў тры танкі праціўніка і пры руху камандзір пакінуў танк і "ішоў наперадзе пад моцным агнём праціўніка, паказваючы правільныя шляхі і напрамкі". Разам са сваёй дывізіяй удзельнічаў у вызваленні Польшчы, дайшоў да Германіі, дзе ўдзельнічаў у вызваленні партовага горада Расток, у якім і сустрэў Перамогу.
– Дзе Кузьма Бабкоў працаваў пасля вайны?
– Пасля Перамогі наш зямляк вярнуўся ва Украіну ў саўгас "Металіст" Аамвросіеўскага раёна. Неўзабаве па накіраванні трэста быў пераведзены на пасаду дырэктара ў саўгас №2 (пазней саўгас "Ціміразеўскі"), які спецыялізаваўся на гадаванні свіней.
Ветэраны саўгаса ўспамінаюць, што Бабкоў быў чалавекам-наватарам. Менавіта па ягонай ініцыятыве вясной 1947 года, каб у агратэхнічныя тэрміны справіцца з пасевам ранніх збожжавых, была арганізавана сяўба ў начны час. Для гэтага на пасяўных агрэгатах ўсталявалі дадатковае асвятленне магутнымі пражэктарамі і пераноснымі электра-лямпамі, якія працавалі за кошт устаноў-леных электрагенератараў у кабінах трактароў.
У свінагадоўлі дзякуючы нашаму земляку пачалі ўжываць тэхналогію сухога кармлення. Па гэтым паказніку гаспадарка была другой ва Украіне пасля свінагадоўчага саўгаса "Чырвонаармеец" Палтаўскай вобласці.
У 1958 годзе дырэктар прапанаваў выпрабаваць арашэнне прымітыўным спосабам – пусціць ваду па барознах пасеваў і гэта дало добрыя вынікі ў атрыманні высокага ўраджаю. Тады гэта назвалі "малым арашэннем". Пра свой досвед Кузьма Бабкоў у 1960 годзе дакладваў на пленуме ЦК КП Украіны. Па выніку гэтага выступу саўгасу дапамаглі пабудаваць арашальную сістэму. У 1963 годзе абагульніў досвед кіравання гаспадаркай у кнізе "От рубежа к рубежу", якая была выдадзена ў Данецку.
Па выніках працы ў 1966 годзе Кузьму Нікадзімавічу пры-своілі званне Героя Сацыялістычнай Працы.
Клапаціўся наш зямляк і пра сацыяльныя сферы. Менавіта пры ім у пасёлку Клёнаўка з'явілася школа, Дома культуры, дзіцячы садок, гандлёвы цэнтр, шмат вытворчых аб'ектаў. У 1968 годзе саўгас "Ціміразеўскі" ўдзельнічаў ва Усесаюзным конкурсе на лепшы саўгасны пасёлак цэнтральнай сядзібы па планіроўцы, азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторыі і быў удастоены дыплома другой ступені.
Да 1973 года Бабкоў заставаўся нязменным кіраўніком саўгаса, а затым працягнуў працаваць там аграномам, быў адказным спецыялістам па засцярозе глеб ад эрозіі і барацьбе з ёй. У гэты час саўгас стаў элітнай насеннай гаспадаркай.
7 чэрвеня 1982 года Кузьма Нікадзімавіч пайшоў з жыцця.
Акрамя Залатой Зоркі героя, наш зямляк узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1958; 1966), ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), Чырвонай Зоркі (1944), медалямі, у тым ліку трыма медалямі "За працоўную доблесць" (1950; 1959; 1960), Ганаровай граматай Вярхоўнага савета Украінскай ССР.
– Чаму мы раней не ведалі пра гэтага чалавека?
– Пакуль невядома, ці прыязджаў ён на радзіму пасля вайны. А калі і прыязджаў, то, відаць, быў чалавекам вельмі сціплым, мог і не паведаміць родным ці землякам, што мае Залатую Зорку Героя Сацыя-лістычнай Працы.
– Значыць, і ягоны мемарыяльны знак павінен з'явіцца на Алеі Герояў у Горках?
– Так, там трэба пацясніцца і ўсталяваць яшчэ пяць такіх знакаў: у гонар К.Н.Бабкова, І.Л.Крупскага, А.А.Старас-ціна, І.І.Шурынава і Н.І.Ні-канавай. Жыхары Горацкага раёна павінны ганарыцца тым, што на нашай зямлі нарадзілася 13 Герояў Працы!