Відэа да 137-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа знялі Міністэрствы абароны, замежных спраў і міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Іх прадстаўнікі прачыталі верш беларускага песняра "Адлёт жураўлёў", які быў напісаны ў 1909 годзе.
"Усе мы розныя: можам насіць рознае адзенне ці форму, мець тыя ці іншыя погляды, знаходзіцца ў розных частках свету. Але любоў да Радзімы ў нас адна. Шануйце зямлю сваю і сыноў, што яе ўславілі", – піша міністэрства абароны.