пят, 19.04.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Падчас перапісу спытаюцца пра вашу нацыянальнасць. Вось як прапаноўваюць адказваць праграміст, псіхолаг, музыка і шматдзетная маці

18.09.2019 – 11:14 | 4155

Перапіс насельніцтва нашай краіны зусім хутка! Ён пройдзе ад 4 да 30 кастрычніка. Сярод 49 пытанняў будзе адно пра нацыянальнасць. Запісвайцеся беларусамі!

Вікторыя Анохава-Жураўлёва, шматдзетная маці

"Я выхоўваю 13 дзяцей, і для мяне вельмі важна, каб мае дзеці ведалі, дзе іх карані, якую яны маюць спадчыну. Я раблю многа, каб яны разумелі, што яны беларусы. Асабліва важна гэта ва ўмовах, калі суседняя дзяржава вельмі актыўна спрабуе пераканаць нас, што мы не з'яўляемся асобным народам".

Марына Шукюрава (Руся), спявачка

"Я нарадзілася ў Беларусі, але ў мяне зусім няма беларускіх каранёў. Тым не менш я лічу сябе дзіцем менавіта гэтай культурнай калыскі, вывучаю беларускую мову, беларускія песні. Менавіта таму я, намагаючыся адчуць сябе, існую, вывучаю беларускую мову і карыстаюся дзвюма мовамі ў жыцці".

Андрусь Такінданг, мастак, музыкант

"Калі вы усведамляеце сябе беларусамі, калі вы хочаце даць шанец беларускай мове, то давайце яго: запісвайцеся беларусамі, кажыце, што вы размаўляеце па-беларуску. І, натуральна, размаўляйце па-беларуску!"

Ібрагім Цынкевіч, вернік

"Я мусульманін. З часоў Вялікага Княства Літоўскага іслам жыў поруч з іншымі канфесіямі. І сёння я шчаслівы быць беларусам і свабодна вызнаваць сваю рэлігію. Запісвайся ў беларусы!"

Яўген Філенка, праграміст

"Я нарадзіўся ў Расіі. Але кім я ёсць, калі мае дачка і жонка беларускі, калі неба і мова любімая – беларускія. Кім я ёсць, калі ўсё, што я люблю – гэта Беларусь?"

Адам Глобус, пісьменнік, мастак

"Я – беларус. Я – не паляк, хоць большасць маёй сям'і ходзіць у касцёлы, я – не ўкраінец, хоць люблю сказаць: "Язык да Кіева давядзе", я – не рускі, хоць бацькі пахрысцілі мяне ў праваслаўнае царкве. Я – беларус. Так думаю, так лічу і так кажу: я – беларус!"

Дар'я Альперн-Каткоўкая, псіхолаг, блогерка

"Я нарадзілася ў Мінску, жыла ў некалькіх краінах Еўропы: на Балканах. А цяпер я жыву ў Ізраілі. Я заўсёды памятаю, хто я і адкуль. І таму, канечне, я запішуся беларускай".

Ларыса Сапач, настаўніца

"Я працую ў школе з моладдзю. І імкнуся, каб яны былі беларусамі. Мы з імі спяваем, танчым, чытаем, выступаем па-беларуску. І я хачу бачыць сваіх вучняў беларусамі. Як і вас. Запісвайцеся беларусамі!"

Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы "Аб'яднаныя МасМедыі"

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email